wd wp Пошук:

Фёдар Фёдаравіч Турук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Турук. Фёдар Фёдаравіч Турук (8 лютага 1889, в. Балотца Навагрудскага павета Мінскай губерніі — 20 ліпеня 1960, Масква) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут і Петраградскі археалагічны інстытут (1915), працаваў выкладчыкам гімназій у Мінску і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўніверсітэта і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы РСФСР. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы на рускай мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 — прафесар БДУ. З 1923 выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду ў Маскве. У 1923—1955 — прафесар розных ВНУ Масквы.

Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)