wd wp Пошук:

Фёдар Міхайлавіч Языковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Языковіч. Фёдар Міхайлавіч Языковіч (18 лютага 1903, в. Старое Заліцвінне, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 7 красавіка 1943) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

З 1923 года на савецкай, прафсаюзнай, культурна-асветніцкай і педагагічнай працы на Магілёўшчыне і Міншчыне[1]. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў 1936 годзе. З 1938 года інструктар ЦК КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння[1].

Пагіб у баі. Яго імем названы школа і вуліца ў Мазыры[1]. Мемарыяльная дошка на месцы гібелі Языковіча — чыгуначнай станцыі Брынёва на лініі Брэст-Гомель[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Языкович Фёдор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 715. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Другія сакратары Палескага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны