wd wp Пошук:

Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаклавіты. Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты (Вялікі, руск.: Фёдор Леонтьевич Шакловитый; сярэдзіна 1640-х — 11 кастрычніка (21 кастрычніка) 1689[1]) — расійскі дзяржаўны дзеяч, акольнічы, глава Стралецкага прыказа (1682—1689), прыхільнік царэўны Соф’і Аляксееўны.

Біяграфія

Выхадзец з бранскіх дзяцей баярскіх. Сын двараніна маскоўскага Лявонція Андрэевіча Шаклавітага. У пачатку 1660-х гг. паступіў на службу ў пад’ячыя Разраднага прыказа. З 1672 г. пад’ячы Прыказа тайных спраў. Увесну 1676 г. ўзведзены ўдзяка Разраднага прыказа. У 1682 г. уваходзіў у склад камісіі па складанні радаводных кніг. 27 жніўня 1682 г. ўзведзены ў думныя дзякі, 7 снежня таго ж года — у думныя дваране.

У снежні 1682 становіцца главой Стралецкага прыказа. Актыўны прыхільнік ідэі ўзвядзення на прастол царэўны Соф’і Аляксееўны. Пад яго кіраўніцтвам была складзена панегірычная гісторыя рэгенцтва Соф’і. 15 чэрвеня 1689 г. становіцца акольнічым і намеснікам Вяземскім.

У жніўні 1689 г. распачаў спробу арганізаваць выступленне маскоўскіх стральцоў супраць Пятра I. Пакараны смерцю 11 кастрычніка 1689 г. на плошчы ў Троіца-Сергіева манастыра, дзе і быў пахаваны праз два тыдні. Магчыма, памёр 11 верасня. С. М. Салаўёў[2] піша: «11 верасня Шаклавіты, Пятроў і Чэрмны былі пакараны смерцю». М. Кастамараў таксама піша: «11 верасня, а 10 гадзіне вечара, насупраць Лаўры, каля вялікай дарогі, вывелі злачынцаў на смяротнае пакаранне пры вялікім сходзе народа. Шаклавітаму адсеклі галаву сякерай»[3].

Зноскі

  1. Дата смерці прыводзіцца паводле: Шакловитый Фёдор Леонтьевич // Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 16. — С. 115.
  2. С. М. Соловьёв. История России с древнейших времён. Т. 14.
  3. Костомаров Н. И. История России в жизнеописаниях её главнейших деятелей. Гл. 13. Царевна Софья

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1689 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1640-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы