wd wp Пошук:

Фёдар Львовіч Варатынскі

Фёдар Львовіч Варатынскі (? — пасля 1480) — сын Льва Раманавіча. Жанаты з дачкой князя Карыбута Марыяй, жыў у Вільне. З 1427 г. на службе ў вялікага князя літоўскага Вітаўта. 20 лютага 1442 г. як князь навасільскі і адоеўскі заключыў дагавор з Казімірам IV аб васалітэце ад імя ўсіх князёў Навасільскіх. З 1448 г. называецца па свайму радавому ўладанню князем Варатынскім. У 1448 г. быў пасрэднікам свайго зяця, мажайскага князя Івана Андрэевіча, калі той звярнуўся да Казіміра IV з просьбай пасадзейнічаць у заняцці маскоўскага стала. У лютым 1448 г. яму падараваны смаленскія воласці Гарадзечна, Кавылна, Дземяна і іншыя, а ў сакавіку 1455 г. Казімір IV пацвердзіў іх яму і яго дзецям «у вотчину». Дзякуючы шматлікім падараванням ўладанні Фёдара Львовіча значна павялічылася і цягнулася шырокай паласой уздоўж левага берага Акі і па рацэ Угры. Яму таксама аддадзены занятыя ВКЛ ў 1447 г. Казельск, а ў 1455 г. Перамышль.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Папярэднік:
-
Удзельны князь Варатынскі
XV стагоддзе
Пераемнік:
Сямён Фёдаравіч Варатынскі
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Князі варатынскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1390 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных