wd wp Пошук:

Фёдар Аляксандравіч Апейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Апейка.

Фёдар Аляксандравіч Апейка (21 лютага 1908, Мінск — 29 красавіка 1970) — беларускі вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар тэхнічных навук (1949), прафесар (1950).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут (1932). З 1933 па 1941 гады асістэнт, дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута.

У час Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Чалябінскім аўтатрактарным тэхнікуме і актыўна супрацоўнічаў са спецыялістамі ў галіне танкабудавання.

З 1942 года дацэнт Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1949 года і да канца жыцця загадчык кафедры тарфяных машын Беларускага політэхнічнага інстытута. Адначасова ў 1938—1941 гадах і з 1949 года да канца жыцця старшы навуковы супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1959, 1968), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Навуковы і практычны ўклад

Навуковыя працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і сельскагаспадарчай тэхнікі. Стварыў матэматычную тэорыю трэння, пакладзеную ў аснову тэорыі гусенічнага ходу і іншых фрыкцыйных механізмаў. Распрацаваў спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў, якая адрозніваецца дасканалым спосабам вылічэння хібнасцяў элементаў пар. Аўтар прац па тэорыі пластычнасці, кантактнай трываласці.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 6 вынаходак.

Падрыхтаваў 3 дактары і 44 кандыдаты навук.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага аграінжынернага ўніверсітэта імя В. П. Гарачкіна
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Механікі СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Механікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»