У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікановіч.
Фёдар Іосіфавіч Нікановіч (17 (29) лютага 1854, м. Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 4 (17) лютага 1911), пратаіерэй, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні (фракцыя правых), член Саюза рускага народа.
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1876). Святар з 1879. У 1897 прызначаны настаяцелем сабору ў Люцыне і ўзведзены ў сан протаіерэя.
У гады рэвалюцыйнай смуты 1905—1907 выступаў з маральна-рэлігійнымі і патрыятычнымі прамовамі, ацвераджаючы і ўлагоджваючы мясцовае насельніцтва. Уступіў у члены аднаго з беларускіх аддзелаў Саюза рускага народа. Заслугі Нікановіча па заспакаенні насельніцтва былі настолькі плённыя, што ў 1907 былі адзначаны імператарскім дараваннем яму ордэна св. Ганны 2-й ст. У 1907 быў абраны ў III Дзяржаўную Думу ад Віцебскай губерні, далучыўся да фракцыі правых.
З’яўляючыся відным свяшчэннікам Полацкай епархіі, прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ўрачыстага перанясення мошчаў св. Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.
Памёр у 1911 у г. Юр’еве, не перанясучы аперацыі па выдаленні ракавай пухліны са страўніка.
Тэмы гэтай старонкі (20):