wd wp Пошук:

Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пастарнацкі. Фёдар Ігнатавіч Пастарнацкі (25 (13) снежня 1845, в. Дукора Ігуменскі павет Мінскай губерні — 20 (7) жніўня 1902, в. Пяцеўшчына) — расійскі навуковец у галіне ўнутранай медыцыны, адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі ў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1871 годзе атрымаўшы дыплом лекара з адзнакай.

З 1872 года малодшы доктар пяхотнага палка, пазаштатны ардынатар тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта, выкладчык ваенна-фельчарскай школы, старэйшы доктар шпіталя. З 1879 года ардынатар Брэст-Літоўскага ваеннага шпіталя, адкуль Ф. Пастарнацкі накіраваны ў клініку кафедры агульнай дыягностыкі і тэрапіі Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі прафесара Ю. Т. Чудноўскага.

Вёў вялікую педагагічную і навуковую работу. У 1888 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пра дзеянне гарачкапаніжальных сродкаў на тэмпературу цела пры ліхаманцы. З 1888 года прыватдацэнт, з 1893 — прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі і яе загадчык.

Навуковая дзейнасць

Ф. Пастарнацкі шмат зрабіў для вывучэння захворванняў унутраных органаў. Вядома манаграфія — «Піэліт». Тэрапеўт прапанаваў арыгінальны метад пальпацыі нырак. Сімптом Пастарнацкага шырока выкарыстоўваецца ў практыцы. Выкарыстоўваў медыцынскую апаратуру: кардыёграф, уратаскоп.

Адзін з важных бакоў дзейнасці прафесара Пастарнацкага — прымяненне фізіятэрапеўтычных і курортных метадаў лячэння. У прыватнасці, ён вывучаў уздзеянне каўказскіх мінеральных водаў на арганізм хворага. Пастарнацкі актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Усерасійскай гігіенічнай выстаўкі (1894). Праз некалькі гадоў па выстаўцы з яго настойлівай прапановы адбыўся 1-ы з’езд па кліматалогіі, бальнеалогіі і гідрабіялогіі.

Памяць

У двары Крупіцкай урачэбнай амбулаторыі ўсталяваны мемарыяльны камент, на яе фасадзе - памятны знак у гонар прафесара Ф. І. Пастарнацкага. Адна з вуліц Крупіцы носіць яго імя[1].

Зноскі

  1. И. В. Загашвили, А. С. Рудой. ЧТОБЫ ПОМНИЛИ (ПАМЯТИ ПРОФЕССОРА Ф. И. ПАСТЕРНАЦКОГО) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Тэрапеўты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»