wd wp Пошук:

Фуэртэ-Алімпа

Фуэртэ-Алімпа (ісп. Fuerte Olimpo) — горад у Парагваі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Альта-Парагвай. Насельніцтва горада — каля 4,5 тысяч чалавек. Горад размешчаны на правым беразе ракі Парагвай, дзе да яе падыходзіць плато вышынёй каля 300 м, якое займае паўночны ўсход краіны. На другім беразе ракі знаходзіцца Бразілія. На поўнач ад Фуэртэ-Алімпа размешчаны Пантанал. Клімат трапічны, тэмпература дасягае 45 °C летам і апускаецца да 9 °C зімой, сярэдняя за год складае 25 °C. Выразна вылучаюцца сезон дажджоў і сезон спёкі. Горад быў заснаваны іспанцамі ў 1792 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Парагвая
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96