wd wp Пошук:

Фуранозы

Фуранозымонацукрыды, якія знаходзяцца ў цыклічнай форме і якія змяшчаюць пяцічленнае (фуранавае) кольца.

Фуранозы ўтвараюцца ў выніку ўнутрымалекулярнай ацэталізацыі гідроксігрупы і карбанільнай групы. Найбольш часта кольца фуранозы з’яўляецца цыклічным паўацэталем (альдапентозы) або цыклічным паўкеталем (кетагексозы).

Фуранозы могуць існаваць у выглядзе α-і β-анамераў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вугляводы
Катэгорыя·Кіслародзмяшчальныя гетэрацыклы