wd wp Пошук:

Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага

Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку — грамадская дабрачынная навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Мае ўласнае памяшканне ў Нью-Ёрку (Куінс), дзе сярод іншага размешчаны архіў і бібліятэка.

Гісторыя

Заснавана ў 1958 годзе. Першымі падпісчыкамі рэгістрацыйнага дакумэнту былі В. Тумаш, А. Адамовіч, К. Мерляк , В. Кажан і Наталля Арсеннева. У 1963 годзе фундацыя набыла жылыя дамы ў Нью-Ёрку, якія ў выніку іх здачы ў арэнду прыносяць фінансавы прыбытак, што выкарыстоўваецца на падтрымку дзейнасці Беларускага інстытута навукі і мастацтва, устаноў культуры, асобных даследчыкаў.

Фундацыя падтрымлівае вывучэнне беларускай спадчыны. Тут захоўваюцца архівы Я. Пятроўскага і Ю. Віцьбіча. Пры дапамозе фундацыі былі выдадзены шэраг навуковых кніг і ўспамінаў.

26 кастрычніка 2019 года ўрачыста адзначана 60-годдзе дзейнасці.[1][2]

Мэта

Ставіць сабе за мэту «ўтрымліваць у Злучаных Штатах Амерыкі беларускі культурны цэнтр, у якім будуць сабраны і захаваны гісторыя і традыцыі Беларусі».

Старшынямі Рады дырэктароў былі:

Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фундацыi

Зноскі

  1. У Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Фундацыі Крачэўскага(нявызн.), Наша Ніва (27.10.2019 08:42). Праверана 2 кастрычніка 2020.
  2. Дудараў, Віктар. Беларусы Нью-Ёрка адзначылі юбілей Беларускай фундацыі Крачэўскага(нявызн.), Новы Час (27-10-2019). Праверана 2 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў ЗША
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта