wd wp Пошук:

Фунг Тхе Тай

Фунг Тхе Тай (в’етн.: Phùng Thế Tài; люты 192021 сакавіка 2014) — старшы генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, першы камандуючы ВПС і СПА Паўночнага В’етнама (19631967) і намеснік начальніка Генеральнага штаба (19671987).

Імя

Яго сапраўдным імем з’яўляецца Фунг Ван Ту (в’етн.: Phùng Văn Thụ), але падчас дзейнасці ў кампартыі Хо Шы Мін па нейкай прычыне заўсёды называў таго Тхе Тай. У 1952 годзе ён афіцыйна змяніў сваё імя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў беднай сям’і з камуны Ван Нхан, акругі Фу Суйен, раёна Тхуонг Цін, правінцыі Ха Донг (цяпер раён Фу Суйен, горад Ханой). Яшчэ да паўналецця адправіўся на заробкі ў кітайскі Юньнань. У 1936 годзе далучыўся да Хаанг Ван Хоана і ўступіў у арганізацыю Незалежнай саюзнай заморскай асацыяцыі В’етнама. Быў адпраўлены вучыцца ў афіцэрскую школу Хаанг Пхо, атрымаўшы званне лейтэнанта. У 1939 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая, дзе дзейнічаў у якасці асабістага целаахоўніка Хо Шы Міна.

У 1941 годзе ўдзельнічаў у будаўніцтве базы В’етміня ў Каабангу. У красавіку 1944 года арганізаваў перакідку зброі з Кітая для партызан, якія змагаліся супраць японцаў. У красавіку 1945 года быў прызначаны капітанам батальёна в’етнамскага супраціву.

У першыя гады Індакітайскай вайны займаў пасаду камандзіра 28-га палка, з 1947 года — ваеннага камісара Адміністрацыйнага камітэта супраціву Ханоя, з 1951 — камандзіра 320-га палка. Пасля перамогі пры Д’енб’енфу ў верасні 1954 года прызначаны камандзірам толькі што створанага 349-га артылерыйскага дывізіёна, пазней ператворанага ў дывізію. У 1958-м яму прысвоена званне палкоўніка.

З лістапада 1961 па лістапад 1962 займаў пасады рэктара афіцэрскай артылерыйскай школы і начальніка штаба артылерыйскай службы. У снежні 1962 гады стаў камендантам СПА. У 1963 годзе, калі ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА былі аб’яднаны ў адзіны від войск, прызначаны на пасаду іх першага камандуючага. Адначасова займаў пасаду начальніка Цэнтральнага ўпраўлення барацьбы з паводкамі. У 1967-м стаў намеснікам начальніка генштаба Паўночнага В’етнама. З 1976 па 1978 гады таксама з’яўляўся генеральным дырэктарам Галоўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.

У 1986-м павышаны да старшага генерал-лейтэнанта[1], а ўжо ў наступным годзе выйшаў на пенсію.

Памёр у Ханоі 21 сакавіка 2014 года ва ўзросце 95 гадоў[2].

Зноскі

  1. Nghị quyết số 704 NQ/HĐNN7, ngày 30-01-1986 của Hội đồng Nhà nước về việc thăng quân hàm từ cấp Trung tướng lên cấp Thượng tướng cho 10 quân nhân (do Chủ tịch Trường Chinh Ký)
  2. Đồng chí Thượng tướng Phùng Thế Tài từ trần

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Камандуючыя Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА В’етнама
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Ханоі