wd wp Пошук:

Фрэнсіс Паліні

Фрэнсіс Паліні (англ.: Francis Pollini; нар. 1930, штат Пенсільванія) — амерыканскі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў-італьянцаў. Служыў у ВПС ЗША, удзельнік Карэйскай вайны. Пасля 1975 года лёс невядомы.

Першая кніга «Night» выйшла ў 1961 годзе, сюжэтныя дзеі разгортваюцца падчас карэйскай вайны. Аўтар кніг «Excursion» (1965), «Glover» (1965), «Three plays» (1967), «The crown» (1967), «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968), «Champion» (1969), «Dubonnet» (1974), «The hall» (1975) і інш. Творы Ф. Паліні перакладзены на нямецкую, рускую і іншыя мовы.

Дэтэктыўны раман «Pretty Maids All in a Row» быў бестселерам № 1 1968 года ў ЗША, у ім шмат эротыкі, уважліва выпісаных сексуальных сцэн, але нічога агульнага з парнаграфіяй — аўтар крытыкуе разбэшчанасць у амерыканскай школе[1]. Экранізаваны ў 1971 годзе. Перакладзены на рускую В. Небышынцам ў 1992 годзе і выдадзены пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Девочки Соерсвилля:…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Асобы