wd wp Пошук:

Фрэнсіс Легат Шантры

Фрэнсіс Легат Шантры (англ.: Francis Leggatt Chantrey) — брытанскі скульптар геаргіянскай эры, які паводле «завяшчання Шантры» (Chantrey Bequest), або «Фонда Шантры» (Chantrey Fund), пакінуў сваю маёмасць для развіцця мастацкага здабытку нацыі.

Жыццё

Шантры нарадзіўся ў Нортане, побач з Шэфілдам (калі той быў часткай Дэрбішыра), дзе ў яго бацькі, цесляра, была маленькая ферма. Яго бацька памёр, калі Шантры было 12[2]; яго маці выйшла замуж ізноў, пакінуўшы сына без выразна вызначанай прафесіі. У 15 гадоў, калі ён працаваў бакалейшчыкам ў Шэфілдзе, ён убачыў узоры разьбы па дрэве, і папрасіўся ў навучанне да цясляра, пасля чаго быў змешчаны да містэра Рамсею (Mr Ramsay), разьбяра і пазалотніка. Якасць яго прац было заўважана Джонам Рафаэлем Смітам, выдатным мастаком і гравёрам, які даў яму ўрокі жывапісу[3]. У 1802 годзе Шантры сам заплаціў 50 фунтаў стэрлінгаў, каб выкупіць сябе з вучнёўства ў Рамсея (якому ён служыў усяго 6 месяцаў) і заснаваў уласную студыю для партрэтнага жывапісу ў Шэфілдзе, што дазволіла яму назапасіць грошы і перабрацца ў Лондан.

Шантры атрымаў працу асістэнта разьбяра па дрэве, але ў той жа час прысвяціў сябе партрэтнага жывапісу, бюст і мадэляванні ў гліне. Ён правандроўнічаў у Дублін, дзе моцна захварэў і страціў усе валасы[2]. Затым ён вярнуўся ў Лондан і выстаўляў свае карціны на выставах Каралеўскай акадэміі на працягу некалькіх гадоў пачынаючы з 1804 года, але з 1807 прысвяціў сябе пераважна скульптуры. Скульптар Джозэф Нокленс (Joseph Nollekens) адзначаў якасць яго прац. У 1807 годзе Шантры ажаніўся са сваёю стрыечнай сястрой, міс Эн Вейл (Ann Wale)[3], у якой была свая некаторая маёмасць. Першай творчай скульптурай сярод работ Шантры была галава Сатаны, якая выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1808 годзе. Пасля гэтага ён выканаў для Грынвіцкага шпіталя чатыры вялізныя бюсты адміралаў Адама Дункана, Рычарда Хаў, Джона Джэрвіса і Гарацыя Нэльсана, і чуткі так хутка зрабілі яму рэпутацыю, што наступны бюст, які ён выканаў — Джона Хорна Тука, — прынёс яму 2000 фунтаў стэрлінгаў.

З гэтага часу Шантры практычна бесперапынна займаўся аплатнай работай. У 1819 годзе ён пабываў у Італіі, і пазнаёміўся там з самымі выбітнымі скульптарамі Фларэнцыі і Рыма. Ён быў абраны ў асацыяцыю (у 1815 годзе), а потым і ў члены (у 1818 годзе) Каралеўскай акадэміі, атрымаў ступень магістра ў Кембрыджы, ступень доктара (Doctor of Civil Law) ў Оксфардзе, і ў 1835 годзе быў прысвечаны ў рыцары. Ён памёр пасля хваробы працягласцю у 2 гадзіны, на працягу некалькіх гадоў да гэтага пакутуючы ад хваробы сэрца, і быў пахаваны ў магіле, спраектаванай ім жа ў царкве свайго роднага сяла ў Дэрбішыры (цяпер у Шэфілдзе).

Працы

Спячыя дзеці (1817 год), партрэт двух маладых сясцёр, Элен-Джэйн і Марыяны (Ellen-Jane, Marianne), памерлых пры трагічных абставінах у 1812 годзе

Шантры стварыў мноства прац. Асноўнымі з іх з’яўляюцца статуя Джорджа Вашынгтона ў Бостане (Масачусэтс), Георга III у лонданскім Гайдхоле, Уільяма Піта-малодшага на Гановер Сквер ў Лондане, Джэймса Вата ў Вестмінстэрскім абацтве, Уільяма Роскаў і Джона Дальтона ў Манчэстарскай ратушы, і так далей, аднак, лепшай лічыцца мармуровая скульптура «Дзеці, якія спяць», размешчаная ў Лічфілдскім саборы. Гэта не адзіны царкоўны помнік скульптара; у 1826 годзе, напрыклад, ён афармляў мемарыял у Каване для графа Фарнхама[4]. У Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі захоўваецца незвычайны бюст Уільяма Страта, а ў царкве Снэйта размешчаны характэрны помнік Джону Доўнэю (John Dawnay)[5].

Завяшчанне

31 снежня 1840 г. Шантры, у якога не было дзяцей, завяшчаў усю сваю рухомую маёмасць, якая застанецца пасля яго скону або пасля другога шлюбу яго ўдавы, у давернае кіраванне прэзідэнта і папячыцеляў Каралеўскай акадэміі мастацтваў (ці, у выпадку роспуску Акадэміі, ва ўпраўленне грамадству, якое зойме яе месца); прыбытак павінен быў быць накіраваны на заахвочванне развіцця выяўленчых мастацтваў Вялікабрытаніі і на куплю твораў мастацтваў гэтакой высокай якасці, якая толькі можа быць знойдзена. Фонды могуць назапашвацца не больш за пяць гадоў, і могуць быць набыты працы брытанскіх або замежных мастакоў, жывых або мёртвых, калі работы былі выкананы ў Вялікабрытаніі ці ў яе берагоў. Цэны павінны быць «ліберальнымі», і набыццё работ павінна ажыццяўляцца выключна на падставе асабістых заслуг мастака, і ні ў якім выпадку не па прычыне добрага стаўлення да мастака або яго сям’і. Усе работы павінны быць завершаны да пакупкі.

Лэдзі Шантры памерла ў 1875 годзе, і праз два гады фонд пачаў працу. Першапачаткова для размяшчэння работ была абраная галерэя Музея Вікторыі і Альберта, а затым калекцыя была перададзена ў Нацыянальную галерэю. У 1888—1889 гадах прайшлі суды, на якіх прапаноўвалася аплачваць работы скульптараў, якія зрабілі злепкі ў гіпсе або воску, каб даць ім сродкі для завяршэння работ у бронзе ці мармуры, але суд пастанавіў, што гэта было б парушэннем завяшчання.

Да 1905 года ўключна былі набытыя 203 працы — ўсё, акрамя двух, у жывых мастакоў — па кошце каля £ 68,000. З іх 175 былі ў жывапісе маслам, 12 — акварэлямі, і 16 — скульптурамі (10 у бронзе і 6 у мармуры).

Фонд працягвае быць актыўны і па гэты дзень[6].

Зноскі

  1. http://sculpture.gla.ac.uk/view/person.php?id=msib7_1206707396
  2. 1 2 Dictionary of British sculptors, 1660—151, Robert Gunnis
  3. 1 2 Burke, Edmund. Annual Register volume 83. p. 232. http://books.google.co.uk/books?id=xiVb9xx-dV8C&pg=RA1-PA232&dq=francis+chantrey+raphael+smith&hl=en&ei=GLAzTs6_BoOdOvzHnPoL&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=7&ved=0CEUQ6AEwBg#v=onepage&q=francis%20chantrey%20raphael%20smith&f=false. Retrieved on 30 July 2011.
  4. Potterton, H. (1975) Irish Church Monuments, 1570—1880
  5. Betjeman, John, ed. (1968) Collins Pocket Guide to English Parish Churches: the North. London: Collins; p. 349
  6. Sharon Macdonald, Gordon Fyfe Theorizing museums: representing identity and diversity in a changing world. — Wiley-Blackwell, 1996. — 236 p. — ISBN 9780631201519
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шэфілдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1841 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музей і мастацкая галерэя Дэрбі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства