wd wp Пошук:

Фрэнк Борман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борман. Фрэнк Фрэдэрык Борман (англ.: Frank Frederick Borman II; нар. 14 сакавіка 1928, Гэры, штат Індыяна) — астранаўт НАСА у адстаўцы, інжынер. У якасці камандзіра экіпажа «Апалона-8», здзейсніў першы пілатуемы аблёт Месяца, стаў адным з 24 чалавек, якія даляцелі да спадарожніка Зямлі.

Прафесійная дзейнасць

У 1957 годзе, застаючыся на ваеннай службе, Борман стаў дацэнтам тэрмадынамікі і механікі вадкасці ў Ваеннай акадэміі ЗША.

З пачатку 1969 па чэрвень 1986 працаваў у авіякампаніі Eastern Airlines. Пачынаў з пасады кансультанта, але ўжо ў снежні 1970 прызначаны віцэ-прэзідэнтам аператыўнай групы. З ліпеня 1974 абраны ў савет дырэктараў як выканаўчы віцэ-прэзідэнт (генеральны менеджар вытворчасці). З траўня 1975 — прэзідэнт і галоўны аперацыйны дырэктар. Са снежня 1975 — галоўны выканаўчы дырэктар. Са снежня 1976 — старшыня савета дырэктараў.

У 1986 годзе стаў віцэ-старшынёй і дырэктарам Texas Air Corp. ў Х’юстане. У 1988 годзе прызначаны кансультантам па маркетынгу кампаніі Aerospatiale General Aviation у Тэхасе і галоўным выканаўчым дырэктарам карпарацыі Patlex Corp. у Каліфорніі.

Агульны налёт да моманту залічэння ў атрад астранаўтаў складаў каля 6000 гадзін.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу