wd wp Пошук:

Фрэдэрыку Шавіс Гедыс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фрэдэры́ку Ша́віс Ге́дыс[3] (парт.: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983, Тэофілу-Атані, Бразілія), больш вядомы як Фрэдбразільскі футбаліст, нападнік клуба «Крузейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразіліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры французскага клуба «Ліён», з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.

Кар’ера

Клубная

Фрэд правёў чатыры сезону ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты «Крузейру» ў сярэдзіне сезону 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўра[4].

Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой ​​першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезону 2006/07 з-за траўмы[5], Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезону 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[6]. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.

Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1.

З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру».

Міжнародная

Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 27 красавіка 2005 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Ігрок быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2006. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 года.

Дасягненні

Клубныя

«Ліён»:

«Флуміненсі»:

«Атлетыку Мінейру»:

«Крузейру»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. FRED frederico chaves guedes // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Frederico Chaves Guedes // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Arbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club Архівавана 19 жніўня 2011.. Court of Arbitration for Sport.
  5. Fred facing two months out. UEFA.com.
  6. Fred injury leaves Lyon short. UEFA.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Мінейру
Катэгорыя·Ігракі ФК Крузейру
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінас-Жэрайсе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыку Мінейру
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе