wd wp Пошук:

Фрыдрых II Аднавокі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фрыдрых II. Фрыдрых II Аднавокі (ням.: Friedrich II der Einäugige; 1090 — 6 красавіка 1147, Альцай) — герцаг Швабіі з 1105 года. Старэйшы сын Фрыдрыха I, першага герцага Швабіі з роду Гогенштаўфенаў, і Агнэсы фон Вайблінген (1072—24 верасня 1143), дачкі імператара Генрыха IV.

Біяграфія

Атрымаўшы Швабію пасля смерці бацькі, Фрыдрых II быў верным саюзнікам свайго дзядзькі, імператара Генрыха V. Калі апошні адправіўся ў 1116 годзе ў Італію, браты Фрыдрых і Конрад, герцаг Франконіі, сталі намеснікамі Германіі (1116—1118) і ўзначалілі барацьбу з паўсталымі князямі. За гэта Фрыдрых быў на сінодзе ў Кёльне ў 1118 годзе адлучаны ад царквы.

Пасля смерці Генрыха V Фрыдрых з’яўляўся галоўным прэтэндэнтам на імператарскую карону, але дзякуючы намаганням Адальберта, архібіскупа майнцкага, каралём 30 жніўня 1125 года быў абраны супернік Фрыдрыха, Лотар, герцаг саксонскі. Фрыдрых спачатку прызнаў новаабранага караля. Аднак калі апошні запатрабаваў аддзяліць радавыя ўладанні Генрыха V, спадчыннікамі якіх былі Штаўфены, ад імперскіх, і вярнуць апошнія кароне, Фрыдрых адмовіўся. На страсбургскім сейме ў снежні 1125 года Фрыдрых быў абвешчаны мяцежнікам. У адказ Фрыдрых умацаваў свае гарады і крэпасці на Рэйне, у Эльзасе і ў Швабіі і ўступіў з Лотарам у барацьбу. Ён вызваліў у 1127 годзе Нюрнберг, абложаны каралём, а ў 1128 годзе заняў Шпаер (на Рэйне). У 1129 годзе швагер і былы саюзнік Фрыдрыха, герцаг баварскі Генрых Горды, паспрабаваў зманам захапіць яго ў палон і выдаць Лотару, але гэты план не ўдаўся. Падчас войнаў у Германіі Фрыдрых страціў адно вока, што, па нямецкіх звычаях, пазбаўляла яго правы быць абраным каралём. Таму галоўным прэтэндэнтам на карону ад Штаўфенаў стаў Конрад, якога 18 снежня 1127 года швабскія і франконскія князі абралі каралём Германіі.

Урэшце, аднак, поспех перайшоў на бок праціўнікаў Фрыдрыха. Лотар захапіў у 1129 годзе Шпаер, у 1130 — Нюрнберг (год) і ў 1131 — ўвесь Эльзас. Спробы Конрада ў 1128—1130 гг. замацавацца ў Італіі таксама былі беспаспяховымі.

У 1134 год Лотар і Генрых Горды адначасова пачалі новы наступ, падчас якога быў узяты Ульм. У кастрычніку 1134 года Фрыдрых вымушаны быў саступіць і на бамбергскім сейме ў 1135 годзе пакляўся ў вернасці Лотару, пасля чаго яму былі пацверджаны ўсе ўладанні і тытулы. У тым жа годзе скарыўся Лотару і Конрад.

Пасля смерці Лотара (1137 год) новым каралём Германіі быў абраны Конрад. Фрыдрых падтрымліваў брата ў барацьбе з Вельфамі, якая доўжылася амаль усё кіраванне Конрада.

Фрыдрых памёр у Альцаі ў 1147 годзе. Яго старэйшы сын Фрыдрых Барбароса атрымаў у спадчыну герцагства Швабію, а ў 1152 годзе пасля смерці Конрада быў абраны каралём Германіі.

Жонкі і дзеці

Першая жонка: з каля 1120 Юдыт (пам. 22 лютага 1130 ці 1131), дачка Генрыха IX Чорнага, герцага Баварыі

Дзеці:

Другая жонка: з каля 1135 Агнэса (пам. пасля 1147), дачка Фрыдрыха I, графа Саарбрукена

Дзеці:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122779231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Pas L. v. Friedrich II von Hohenstaufen // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 Kindred Britain
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік
Фрыдрых I
герцаг Швабіі
11051147
Пераемнік
Фрыдрых III

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Альцаі
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1090 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герцагі швабскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1147 годзе
Катэгорыя·Род Гогенштаўфенаў
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·Гогенштаўфены