wd wp Пошук:

Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левінсон. Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон — вядомая віцебская піяністка канца XIX — пачатку XX стагоддзя, педагог[1].

Біяграфія

У 1898 годзе Ф. Тэйтэльбаўм з адзнакай скончыла Пецярбургскую кансерваторыю[2], дзе вучылася ў Антона Рубінштэйна. Фрыда адной з першых атрымала прэмію А. Р. Рубінштэйна[3] і званне лаўрэата Пецярбургскай кансерваторыі[1]. Пасля выпуску канцэртавала цягам двух гадоў[1].

Стала жонкай Адольфа Рыгоравіча Левінсона, дзядзькі вядомага фізіёлага Сямёна Дыянесава. Муж Фрыды быў віяланчэлістам-аматарам, а пазней стаў кіраўніком акцыянернага сямейнага прадпрыемства(руск.) бел. па вытворчасці піва ў Віцебку[1].

Пасля замужжа пасялілася ў Віцебску. Марыя Давыдаўна музіцыравала дома, удзельнічала ў дабрачынных канцэртах. У іх дома збіраліся мясцовыя інтэлігенты, у тым ліку І. Пэн і сям’я Г. Юдзіна(руск.) бел..

У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Фрыды Давыдаўны спявак Васіль Кармілаў і скрыпач Аркадзь Бяссмертны[4].

Ф. Давыдаўна не займалася выкладчыцкай дзейнасцю прафесійна, яна вучыла музыцы толькі «для ўласнага задавальнення і толькі надзвычай таленавітых маладых людзей»[5]. З 1906 па 1912 гг. давала першыя ўрокі фартэпіяна будучай вялікай піяністцы Марыі Веньямінаўне Юдзінай(руск.) бел. (1899—1970), стрыечнай сястры Г. Я. Юдзіна[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Воспоминания Г. Я. Юдина. Записала Алла Никитина Архівавана 6 студзеня 2017. (руск.)
  2. Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
  3. У сваім завяшчанні заснавальнік першай рускай кансерваторыі Антон Рубінштэйн вылучыў спецыяльны капітал, на працэнты з якога павінна была штогод (аднак толькі пры наяўнасці годнага кандыдата) выдавацца прэмія ў выглядзе раяля лепшаму з выпускнікоў Пецярбургскай кансерваторыі бягучага года.
  4. Юлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы
  5. Шатских А. Витебск: Жизнь и искусства 1917—1922. М., 2001. С. 195
  6. Я единственная, кто работает с Евангелием в руках (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Піяністы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі