wd wp Пошук:

Фрыда Густаўсан

Фрыда Густаўсан (шведск.: Frida Gustavsson; нар. 6 чэрвеня 1993, Стакгольм, Швецыя) — шведская топ-мадэль і актрыса[1].

Кар’ера

Фрыда Густаўсан пачала кар’еру мадэлі ў 2008 годзе. Паваротным момантам стала падпісанне кантракту з вядомым мадэльным агенцтвам IMG у 2009 годзе, неўзабаве пасля таго, як яна адкрыла паказ восеньскай калекцыі моднага дома Valentino ў Парыжы.

Пасля гэтага Фрыда прыняла ўдзел у паказах Louis Vuitton, Chanel, Lanvin, Carolina Herrera, Fendi, Christian Dior, Jil Sander, Alexander McQueen, Anna Sui, Marc Jacobs, Michael Kors, Calvin Klein, Oscar de la Renta, Emilio Pucci, Celine, Hermès, Jean Paul Gaultier, Dolce & Gabbana, Givenchy, Yves Saint Laurent, Ralph Lauren, Bluemarine і Versace[2].

Яе прызналі адной з самых запатрабаваных мадэляў вясны 2010 года.

Густаўсан з’яўлялася на вокладках такіх часопісаў, як Elle, W, Numéro, амерыканскага, італьянскага, французскага і японскага Vogue, L’officiel і Crash. У сакавіку 2010 яна з’явілася на вокладцы нямецкага Vogue[3].

У 2011 Фрыда атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Шведская мадэль года”, якая заснавана часопісам Elle[4].

Прыватнае жыцце

З 29 мая 2015 года Фрыда замужам за фатографам Яльмарам Рехліным[5].

Агенцтва

Фрыда працуе ў наступных агенцтвах[2]:

Зноскі

  1. Frida Gustavsson - IMDb
  2. 1 2 Frida Gustavsson - Model Profile - Photos & latest news.
  3. Frida Gustavsson Fashion, News, Photos and Videos | Vogue.
  4. ELLE-galan 2011: Alla vinnare! Archieved.
  5. The Bride Wore Baby’s Breath! Model Frida Gustavsson’s Flower Crown Braid. Vogue. 02.06.2015.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фотамадэлі Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня