wd wp Пошук:

Фронт рэзервовых армій

Фронт рэзерво́вых а́рмійаператыўна-стратэгічнае фарміраванне, адзін з франтоў РСЧА УС СССР, у часы Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя

Створаны на заходнім (маскоўскім) стратэгічным напрамку паводле рашэння Стаўкі ВГК ад 14 ліпеня 1941 года з задачай своечасовай арганізацыі абароны на рубяжы Старая РусаАсташкаў — Белы — Істоміна — ЕльняБранск (працягласць мяжы каля 750 кіламетраў).

Склад

У склад фронту ўвайшлі ўпраўленне і шэсць рэзервовых армій, перададзеных з рэзерву Стаўкі ВГК. У 1-м эшалоне фронту разгортваліся:

У рэзерве заставаліся 31-я і 32-я арміі.

Баявыя дзеянні

Асноўнымі напрамкамі ў абароне фронту рэзервовых армій лічыліся калінінскі, вяземскі і тульскі. 20 ліпеня 1941 года 14 дывізій з армій 1-га эшалона фронту былі вылучаныя для нанясення контрудараў у раёне Смаленска.

25 ліпеня 1941 года Фронт рэзервовых армій быў скасаваны, яго войскі ўвайшлі ў склад Заходняга і Рэзервовага франтоў.

Камандны склад

І. А. Багданаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі