Фронт вызвалення Арома (арома: Adda Bilisummaa Oromoo) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1973—2018 гадах на тэрыторыі Эфіопіі. Сваёй галоўнай мэтай арганізацыя дэкларавала барацьбу за самавызначэнне народа арома і яго свабоду ад «абісінскага каланіяльнага праўлення»[1].
Фронт быў створаны аромскімі нацыяналістамі ў 1973 годзе. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.
У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесеная ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[2].