Франц фон Дэфрэгер (ням.: Franz von Defregger, 30 красавіка 1835, Эдэрхоф каля Штронаха, Усходні Ціроль — 2 студзеня 1921, Мюнхен) — аўстрыйскі мастак жанравага і гістарычнага жывапісу.
Франц Дэфрэгер, сын цірольскага селяніна, у 1860 годзе прадаў атрыманы па спадчыне бацькоўскі дом, каб выплаціць долю сваім сёстрам і эміграваць у Амерыку. Аднак з гэтага нічога не атрымалася, і ён адправіўся ў Інсбрук на вучобу ў скульптара і прафесара Інсбруцкай школы рамёстваў Міхаэля Штольца.
Увосень 1860 года Франц Дэфрэгер быў прадстаўлены ў Мюнхене Карлу Тэадору фон Пілоці. Ён наведваў падрыхтоўчы клас Каралеўскай школы мастацкіх рамёстваў з выкладчыкам Германам Дзікам. 19 ліпеня 1861 году ён вытрымаў уступны іспыт у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў класе жывапісу ў вучня Петэра фон Карнеліуса Германа Аншуца.
За Мюнхенам рушыў услед Парыж, дзе ён займаўся малюнкам у натурных класах і грунтоўна вывучыў музеі, мастацкія калекцыі і майстэрні мастакоў.
8 ліпеня 1865 года Дэфрэгер вярнуўся ў Мюнхен і працаваў над эскізамі сваіх карцін.