wd wp Пошук:

Франц фон Дэфрэгер

Франц фон Дэфрэгер (ням.: Franz von Defregger, 30 красавіка 1835, Эдэрхоф каля Штронаха, Усходні Ціроль — 2 студзеня 1921, Мюнхен) — аўстрыйскі мастак жанравага і гістарычнага жывапісу.

Біяграфія

Франц Дэфрэгер, сын цірольскага селяніна, у 1860 годзе прадаў атрыманы па спадчыне бацькоўскі дом, каб выплаціць долю сваім сёстрам і эміграваць у Амерыку. Аднак з гэтага нічога не атрымалася, і ён адправіўся ў Інсбрук на вучобу ў скульптара і прафесара Інсбруцкай школы рамёстваў Міхаэля Штольца.

Увосень 1860 года Франц Дэфрэгер быў прадстаўлены ў Мюнхене Карлу Тэадору фон Пілоці. Ён наведваў падрыхтоўчы клас Каралеўскай школы мастацкіх рамёстваў з выкладчыкам Германам Дзікам. 19 ліпеня 1861 году ён вытрымаў уступны іспыт у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў класе жывапісу ў вучня Петэра фон Карнеліуса Германа Аншуца.

За Мюнхенам рушыў услед Парыж, дзе ён займаўся малюнкам у натурных класах і грунтоўна вывучыў музеі, мастацкія калекцыі і майстэрні мастакоў.

8 ліпеня 1865 года Дэфрэгер вярнуўся ў Мюнхен і працаваў над эскізамі сваіх карцін.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Franz von Defregger
  3. Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў зямлі Ціроль
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Нордфрыдгоф
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мюнхена
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»