wd wp Пошук:

Франц Цырайс

Франц Цырайс (13 жніўня 1905, Мюнхен — 25 мая 1945, Маўтгаўзен) — нямецкі ваенны, камендант канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен у 1939-1945 гг.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 жніўня 1905 года ў Мюнхене. Пасля заканчэння школы пайшоў працаваць пасланцам ва ўнівермаг. У 1922 годзе паступіў на працу ў сталярную майстэрню. Пачаў службу ў рэйхсверы 1 красавіка 1924. 30 верасня 1936 звольнены ў запас у званні сяржанта. У тым жа годзе Цырайс уступае ў СС і атрымлівае званне оберштурмфюрар (старшы лейтэнант). З 1937 года служыць у Тотэнкопфе, а 1 ліпеня 1938 пераводзіцца ў Цюрынгію інструктарам.

9 лютага 1939 быў прызначаны камендантам канцлагера Маўтгаўзен. 20 жніўня таго ж года ён стаў штурмбанфюрарам. 20 красавіка 1944 года Франц атрымаў званне штандартэнфюрара (палкоўніка).

3 мая 1945 разам з жонкай паспрабаваў бегчы, але быў паранены амерыканскімі салдатамі. Патрапіў у ваенны шпіталь Маўтгаўзена, дзе і сканаў 25 мая 1945 года. Пасля смерці Цырайса яго цела было павешана на агароджу былымі вязнямі[1].

Зноскі

  1. Das Personenlexikon zum Dritten Reich — Wer war was vor und nach 1945, Frankfurt am Main, 2. Auflage, Juni 2007, ISBN 978-3-596-16048-8

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Маўтгаўзене
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Злачынцы Халакоста
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Канцэнтрацыйны лагер Маўтгаўзен