Франц Іосіф I (ням.: Franz Josef I., венг.: I. Ferenc József, чэшск.: František Josef I.; 18 жніўня 1830, Вена — 21 лістапада 1916, Вена) — імператар Аўстрыйскай імперыі і кароль Багеміі з 2 снежня 1848 года, апостальскі кароль Венгрыі з 2 снежня 1848 г. да 14 красавіка 1849 (1-ы раз) і з 13 жніўня 1849 г. (2-гі раз); з 15 сакавіка 1867 года — кіраўнік двуадзінай дзяржавы — Аўстра-Венгерскай манархіі. Кіраваў 68 гадоў; яго валадаранне — эпоха ў гісторыі народаў, якія ўваходзілі ў Дунайскую манархію.