wd wp Пошук:

Францішак Ксаверый Пуслоўскі

Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя9 студзеня 1874, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Калекцыянер, аматар мастацтваў, філантроп.

Біяграфія

Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзэфы Друцкай-Любецкай. Ахрышчаны 22 верасня 1806 г.

Скончыў Collegium Nobilium у Варшаве. Падарожнічаў па Германіі, Англіі, Францыі, Італіі. У 1830-я гг. маршалак шляхты Слонімскага павета, з 16 лютага 1840 па 1846 год маршалак шляхты Гродзенскай губерні. Надворны саветнік.

У палацы Крулікарня пад Варшавай сабраў калекцыю карцін, бронзавай і мармуровай скульптуры, гравюр, габеленаў, бібліятэку. Узначальваў Варшаўскае таварыства дабрачыннасці. У 1869 г. ад рымскага Папы Пія IX атрымаў графскі тытул.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віленскія
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі слонімскія
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Калекцыянеры мастацтва
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага піярскага Collegium Nobilium