wd wp Пошук:

Франсіска дэ Кеведа

Франсі́ска Го́мес дэ Кеведа-і-Сантыба́нес Вільле́гас (ісп.: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасня 1580, Мадрыд8 верасня 1645, Вільянуэва-дэ-лос-Інфантэс, Габсбургская Іспанія) — празаік і паэт , буйнейшы іспанскі сатырык XVII.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Вальядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасціпансцю, вучонасцю і з’едлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 годзе пасля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Іспанію ён вярнуўся толькі пасля смерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненні памфлета супраць караля і яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны і правёў у турме чатыры гады. Ён выйшаў адтуль хворым і хутка сканаў.

Кеведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэнне нораваў, пануючыя ў грамадстве карысталюбства і эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санеты аздобленыя рэзкім пачуццём смутку і агіды. Толькі любоўныя санеты з’яўляюцца выключэннем: ў іх Кеведа не бязлітасны, а поўны прыкрасці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобраз смерці і разлажэння сустракаецца вельмі часта.

Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцця прайдзісвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Свядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).

Беларускія пераклады

Асобныя творы на беларускую пераклаў М. Шчур.

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Francisco-Gomez-de-Quevedo-y-Villegas
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іспанамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1645 годзе
Катэгорыя·Паэты Іспаніі
Катэгорыя·Паэты XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Кастыліі — Ла-Манчы
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільянуэва-дэ-лос-Інфантэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1580 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта