wd wp Пошук:

Франсіска Баеу

Франсіска Баеу (ісп. Francisco Bayeu; 9 сакавіка 1734, Сарагоса, Арагон, Іспанія — 4 жніўня 1795, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі мастак з Арагона, які пісаў у неакласічным стылі, асноўнымі тэмамі якога былі рэлігійныя і гістарычныя сюжэты.

Нарадзіўся ў Сарагосе, Арагон, атрымаў добрую адукацыю. Яго першымі настаўнікамі ў мастацтве былі мясцовыя майстры, Хасэ Лузан і Антоніа Гансалес Веласкес. У пачатку 1763 года ён адабраны з ліку самых таленавітых мастакоў тагачаснай Іспаніі і пакліканы для аказання дапамогі Менгсу, першаму прыдворнаму жывапісцу. Высокая пратэкцыя дазволіла Франсіска тут жа патрапіць у Акадэмію Сан-Фернанда ў Мадрыдзе. Пасля смерці бацькоў клопат аб братах прымусіў яго вярнуцца ў Сарагосу.

У наступныя гады адным з яго калегаў быў Франсіска Гоя, які ажаніўся з яго сястрой, Хасеф Баеу. Ён быў прызначаны прафесарам Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда ў 1765 годзе і дырэктарам у 1788 годзе. Баеу ўпрыгожыў картэзіянскі манастыр каля Сарагосы (Cartuja de Aula Dei). У 1767 годзе ён быў прызначаны прыдворным жывапісцам караля Іспаніі Карла ІІІ. Ён прымаў удзел у афармленні розных каралеўскіх палацаў каля Мадрыда. Ён распрацоўваў дызайн габеленаў. Ён таксама напісаў для Калегіі Сан-Ільдэфонса, Каралеўскага манастыра Увасаблення (Мадрыд), базілікі Дзевы Марыі дэль Пілар у Сарагосе, і Таледскага сабора.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 D. Francisco Bayeu y Subías
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сарагосе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1734 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0