wd wp Пошук:

Франсэск Камбо-і-Батле

Франсэск Камбо-і-Батле (катал.: Francesc Cambó i Batlle, 2 верасня 1876, Вержэс, Іспанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — каталонскі палітык-кансерватар, заснавальнік і лідар аўтанамістскай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх іспанскіх ўрадах (эканамічнага развіцця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынанняў, звязаных з Каталоніяй, асабліва пераклад грэчаскіх і лацінскіх класічных тэкстаў на каталонскую мову.

Біяграфія

Скульптура Франсэска Камбо ў Барселоне работы скульптара Віктора Ачоа

Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёна (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталонія, Іспанія. У 1901 годзе заснаваў кансерватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталонскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным з першым, хто прапанаваў аўтаномную сістэму праўлення для Каталоніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зліцця чатырох правінцый у Каталоніі. Ён быў абраны членам парламента Іспаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у іспанскім урадзе — у 1918-1919 гадах міністр эканамічнага развіцця і ў 1921-1922 гадах міністр фінансаў.

У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ён з’ехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.

Камбо памёр у Аргенціне ў 1947 годзе.

Працы

Помнік Камбо ў яго родным Вержэсе

Зноскі

  1. 1 2 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=10-10&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2819740%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  2. parish register
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11870222X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://elpais.com/diario/1996/12/03/agenda/849567601_850215.html Праверана 29 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Міністры Іспаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Барселонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Жырона
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Манжуікскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе