Франка Джэнтыліні (іт. Franco Gentilini, 4 жніўня 1909, Фаэнца — 5 красавіка 1981, Рым) — італьянскі мастак.
Франка Джэнтыліні вывучаў жывапіс у Акадэміі прыгожых мастацтваў Балонні. У ранняй яго творчасці праглядаюцца шматлікія ўплывы, у першую чаргу такіх майстроў, як Кара і Марандзі.
З моманту з’яўлення ў Рыме Джэнтыліні адным з першых прыўнёс у сучасны яму жывапіс ідэю з таямнічым архітэктурным складальнікам італьянскага гістарычнага пейзажа. Таксама яго жывапіс напаўняе старажытны кліч кахання, які чытаецца ва ўсім, што атачае чалавека. На фоне гэтых паспяховых паэтычных інавацый, Джэнтыліні расстаўляў у прасторы прадметы і фігуры. Паступова адмаўляючыся ад футурызму, метафізікі і хімеры архаізму, мастак знаходзіў новыя сродкі, каб зрабіць дызайн элементаў найбольш прыдатным для абстрактнага і вобразнага.
Створаныя ў 1940-я гады ў экспрэсіянісцкай манеры палотны, напоўненыя паўрэальнымі, фантастычнымі сцэнамі гарадскога жыцця, ствараюць у назіральніка хутчэй іранічна-меланхалічны настрой. У працах жа з 1950-х гадоў часцей сустракаюцца выявы аголенай натуры і лірычная тэматыка (напр. «Сабор падчас свята, 1957, Нью-Ёрк»).