wd wp Пошук:

Фондавая біржа Осла

Фондавая біржа Осла — галоўны рынак гандлю акцыямі нарвежскіх кампаній. Размешчана ў Осла, Нарвегія. Цалкам на электронны гандаль біржа перайшла ў 1999 годзе.

З’яўляецца самай маленькай скандынаўскай біржай. Заснавана ў 1819 годзе як рынак замежнай валюты, яна пазней была таварнай біржай, а гандаль каштоўнымі паперамі пачаўся ў 1881 годзе. Фондавыя біржы ў Бергене і Тронхейме ў Нарвегіі з’яўляюцца філіяламі OSE. Апошняя гандлюе акцыямі, аблігацыямі, фінансавымі апцыёнамі і лічыцца нарвежскім рынкам апцыёнаў. У лістынгу пераважаюць энергетычныя кампаніі. Агульны індэкс коштаў OSE складаюць 50 акцый. Увесь гандаль праводзіцца электронным спосабам і здзелкі аплачваюцца на працягу максімум 7 дзён. Гандаль вядзецца з 8:30 да 16:30 з панядзелку па пятніцу.

Фондавыя індэксы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1819 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены WFE
Катэгорыя·Паўночнаеўрапейскія фондавыя біржы
Катэгорыя·Осла
Катэгорыя·Фондавыя біржы
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Эканоміка Нарвегіі
Катэгорыя·Еўрапейскія фондавыя біржы