wd wp Пошук:

Флёкс мяцёлчаты

Флёкс мяцёлчаты[3] (Phlox paniculata) — шматгадовая кветкавая расліна сямейства сінюхавых.

Батанічнае апісанне

Шматсцябловы (20—40 парасткаў) куст з вялікімі мяцёлчатымі суквеццямі буйных пахучых кветак разнастайнай афарбоўкі (120—200 кветак у суквецці). Вышыня ад 30—50 да 150 см і вышэй. Суквецці рознай формы (пірамідальныя, шарападобныя, авальныя і г. д.), разнастайная афарбоўка кветак (белыя, белыя і ружовыя з адценнем і вочкам, кармінавыя і лілова-фіялетавыя з адценнем).

У культуры

Растуць на любой акультуранай глебе, святлолюбівыя. Аддаюць перавагу неглыбокаму рыхленню (5 см), патрабуюць палівання ў перыяд росту і бутанізацыі. Эфектыўныя трохразовыя падкормкі: у перыяд адрастання азотнымі, у час бутанізацыі комплекснымі мінеральнымі, пасля цвіцення арганічнымі ўгнаеннямі. Размнажэнне разнастайнае: увесну — дзяленнем куста, маладымі парасткамі (пупышкамі ўзнаўлення), летам — зялёнымі чаранкамі (лісцевымі і сцябловымі), восенню — каранёвымі парасткамі, атожылкамі.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сінюхавыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Кусты