wd wp Пошук:

Флэйм

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Flame (значэнні). Флэйм (ад англ.: flame — агонь, полымя) — «спрэчка дзеля спрэчкі», акт размяшчэння відавочна некарэктнага, пагрозлівага альбо абразлівага паведамлення, звычайна ў кантэксце дыскусій у Інтэрнэце. Такія паведамленні калі-нікалі з’яўляюцца адказам на раней размешчанае “гарачае” паведамленне.

Гісторыя сеціўнага флэйму пачынаецца ў асяроддзі канферэнцый Usenet (хоць такія ж дзеянні ўдзельнікаў супольнасцей назіраліся і ў камп’ютарных сетках WWIVnet і FidoNet). Флэйм можа выглядаць як звычайнае паведамленне, але яго лёгка распазнаюць па магчымых мэтах такога выказвання. Флэйм звычайна неканструктыўны, не накіраваны на высвятленне пэўных аспектаў абмяркоўваемага пытання альбо на пераўпэўніванне суразмоўцаў. Матыў для пачатку флэйму звычайна ляжыць у псіхалагічнай ці сацыяльнай сферы. Бывае, што флэймер спрабуе праз флэйм узняць свой аўтарытэт альбо паказаць сваю перавагу над супернікамі па дыскусіі. Таксама нярэдкі выпадак, калі флэймер з’яўляецца абмежаванай асацыяльнай асобай, якая не прыймае ніякіх пазіцый у дыскусіі, якія адрозніваюцца ад яго, і тады ён пачынае персанальна змагацца з “адступнікамі”. Калі-нікалі флэймер пераследуе мэту абразіць ці засмуціць удзельнікаў форума. Такіх флэймераў таксама клічуць тролямі. Але часцей за ўсё флэйм пачынаюць людзі, якія маюць вельмі грунтоўныя перакананні па тэме дыскусіі. Некаторыя лічаць, што флэйм з’яўляецца добрым шляхам зняць агрэсію.

Наогул, звычайнае, няфлэймавае паведамленне таксама можа мець некаторыя прыкметы флэйму - напрыклад, яно можа быць варожым па сутнасці, - але такое паведамленне не з’яўляецца флэймам, калі яно накіравана на працяг і развіццё дыскусіі.

Флэймам таксама называюць (хоць і не цалкам правільна) любую доўгую, актыўную, гарачую дыскусію, нават калі яна не змяшчае ніякіх абразаў.

Заўважана, што Інтэрнэт-карыстальнікі часцей флэймяць у Інтэрнэце, чым абражаюць іншых людзей у рэальным жыцці, дзе з высокай імавернасцю за такія дзеянні можна пацярпець фізічна альбо сустрэць іншы сур’ёзны адпор з кепскімі вынікамі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сеткавы этыкет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сеткавы жаргон
Катэгорыя·Тролінг