wd wp Пошук:

Флора Дафі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дафі.

Флора Дафі (англ.: Flora Duffy; нар. 30 верасня 1987, Пейджэт, Брытанскія заморскія тэрыторыі) — трыятланістка, прадстаўляе на спаборніцтвах Бермудскія астравы, алімпійская чэмпіёнка 2020 года (першая ў гісторыі Бермуд ва ўсіх відах спорту), чэмпіёнка Гульняў Садружнасці, двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка свету па крос-трыятлоне, пяціразовая пераможца чэмпіянатаў свету XTERRA. Удзельніца чатырох Алімпійскіх гульняў. Афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Дафі атрымала адукацыю ва Уорыкскай акадэміі, Каледжы Кэлі ў Тавістоку, які цяпер называецца «Маўнт Кэлі», і Універсітэце Каларада ў Боўлдэры, дзе яна атрымала ступень бакалаўра сацыялогіі.

Дафі атрымлівала ўрадавыя ўзнагароды за свае дасягненні, у тым ліку стала афіцэрам Ордэна Брытанскай Імперыі ў лістападзе 2018 года.

У снежні 2017 года Дафі выйшла замуж за паўднёваафрыканскага трыятланіста Дэна Х’юга ў Стэленбосе, родным горадзе Х’юга.

Зноскі

  1. Sports-Reference.com Праверана 20 студзеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па трыятлоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены Бермудскіх астравоў
Катэгорыя·Трыятланісты
Катэгорыя·Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Бермудскіх астравоў