wd wp Пошук:

Фларэаль

Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фларэаль

Фларэа́ль (фр.: floréal, паводле лац.: floreus — квяцісты) — 8-ы месяц (20/21 красавіка19/20 мая) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага і дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Месяцы французскага рэспубліканскага календара