wd wp Пошук:

Ферэнц Эрдэі

Ферэнц Эрдэі (венг.: Erdei Ferenc; 24 снежня 1910, Мака11 мая 1971, Будапешт) — венгерскі эканаміст, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Сегедскага ўніверсітэта. Вывучаў аграрныя адносіны ў вёсцы.

Прыналежаў да левага крыла антыфашысцкага руху «Сакавіцкі фронт» (1938), супрацоўнічаў з камуністамі. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальна-сялянскай партыі (заснавана ў 1939), з 1945 яе віцэ-старшыня, потым генеральны сакратар.

Пасля занятку Венгрыі савецкімі войскамі ўваходзіў у прасавецкі венгерскі ўрад. У 1944—1945 гадах быў міністрам унутраных спраў. у 1949—1953 гг. — міністр земляробства. У 1953—1954 гг. — міністр юстыцыі. У 1954—1955 гг. — міністр земляробства.

У час венгерскага паўстання 1956 г. быў намеснікам старшыні Савета Міністраў ВНР.

2 лістапада вёў перамовы з савецкімі вайскоўцамі пра адвод войскаў з Будапешта. 3 лістапада 1956 г. быў арыштаваны КДБ падчас перамоў з савецкімі вайскоўцамі на савецкай базе ў Цёкелі. Вызвалены некалькі тыдняў праз дзякуючы заступніцтву Янаша Кадара.

Віцэ-прэзідэнт Венгерскай АН (з 1964). Член Прэзідыума Айчыннага народнага фронту (з 1965), дэпутат Дзяржаўнага сходу.

З 1957 г. — дырэктар Даследчыцкага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Эрдеи Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  3. Эрдеи Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Чонград
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Венгрыі
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Сегедскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі Венгрыі
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Памерлі 11 мая