Ферэнц Мадл (венг.: Ferenc Mádl, 29 студзеня 1931, вёска Банд, Веспрэм — 29 мая 2011) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Працаваў як вучоны-прававед, акадэмік Венгерскай акадэміі навук з 1993 года. Выкладаў у вышэйшых навучальных установах. Беспартыйны. Міністр без партфеля ў 1990—1993 гадах. Таксама займаў пасады кіраўніка шэрагу ўрадавых фондаў і камісій. Адказваў як за прававыя, так і за эканамічныя аспекты шэрагу напрамкаў знешняй і ўнутранай палітыкі. У 1995 годзе няўдала балатаваўся на пасаду прэзідэнта Венгрыі ад ФІДЭС. У 2000 годзе балатаваўся другі раз, ізноў ад ФІДЭС, і на гэты раз атрымаў перамогу. Прэзідэнт Венгрыі ў 2000—2005 гадах.