wd wp Пошук:

Ферэкід

Ферэкід Сіраскі (стар.-грэч.: Φερεκύδης, 584/583 — 499/98 да н.э., востраў Сірас) — старажытнагрэчаскі касмолаг, сучаснік Анаксімандра, настаўнік Піфагора. Такія аўтары, як Клімент Александрыйскі і Філон Біблскі, сцвярджаюць, што «Ферэкід не атрымліваў навучанняў у філасофіі ні ад якога настаўніка, але набыў свае веды з тайных кніг фінікійцаў». Ферэкід лічыцца першым грэчаскім празаікам. Напісаў «Тэагонію» і «Касмагонію». Высоўваў вучэнне пра ператварэнні душ, дзе адрозніваў тры элементы: агонь, паветра, ваду. Прызнаваў вечнасць пачатковай троіцы багоў: Заса (Зеўса, гэта значыць эфір), Хтоніі (хаос, падземныя глыбіні) і Хронаса (час). Магчыма, галоўная заслуга Ферэкіда — у тым, што ён першым стаў тлумачыць міфалогію алегарычна.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 520 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 580 годзе да н.э.
Катэгорыя·Перадфіласофская традыцыя
Катэгорыя·Пісьменнікі VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Паўднёвыя Эгейскія астравы