wd wp Пошук:

Фернандынью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ферна́нду Луіс Роза[4] (парт.: Fernando Luiz Roza; нар. 4 мая 1985, Ландрына, Бразілія), больш вядомы як Фернанды́нью[5] або Фернандынья (парт.: Fernandinho, МФА: [feʁnɐ̃ˈdʒĩj̃u]) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Фернанду з’яўляецца выхаванцам клуба «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафесійным футболе і правёў у клубе некалькі сезонаў.

У ліпені 2005 года за 7,8 млн еўра перайшоў у данецкі «Шахцёр». У новым клубе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 года ў матчы супраць клуба «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сезона 2005/06. Акрамя таго, Фернандынью забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Пасля скандальнага сыходу Франселіна Матузалема ўлетку 2007 года, Фернандынью стаў адным з лідараў каманды. Ён быў прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Украіны сезона 2007/08, калі «Шахцёр» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство і кубак краіны. Вялікі ўнёсак ігрок зрабіў і калі «Шахцёр» стаў пераможцам Кубку УЕФА ў сезоне 2008/09. У еўракубкавых матчах таго сезона Фернандынью забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЕФА. У складзе «гарнякоў» шэсць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Украіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Украіны і тройчы Суперкубка.

6 чэрвеня 2013 года была дасягнута дамоўленасць на пераход Фернандынью ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 40 млн еўра[6]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 2020 года быў капітанам каманды. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне «Манчэстэр Сіці» па заканчэнні сезона 2021/22.

У чэрвени 2022 года вярнуўся ў «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная кар’ера

У зборнай Бразіліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі.

Дасягненні

«Шахцёр»:

«Манчэстэр Сіці»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Fernandinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FERNANDINHO fernando luiz rosa // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Fernando Luis Roza // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Фернандиньо попрощался с Шахтером. Афіцыйны сайт «Шахцёра».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Украіны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Парана
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе