wd wp Пошук:

Фердынанд фон Гебра

Фердынанд фон Гебра

Фердынанд фон Гебра (Хебра) (ням.: Ferdinand von Hebra; 7 верасня 1816, Брно - 5 жніўня 1880, Вена) — аўстрыйскі навуковец-медык, адзін з заснавальнікаў венскай дэрматалагічнай школы.

З 1869 ардынарны прафесар дэрматалогіі Венскага ўніверсітэта. Упершыню даў навуковую класіфікацыю скурных хвароб, падзяліўшы іх, у залежнасці ад патолагаанатамічнага субстрата, на 12 груп. Апісаў шэраг захворванняў скуры, названых яго імем (прурыга Гебра, паліморфная экссудатыўная эрытэма Гебра, абрамленая экзэма Гебра). Распрацаваў некалькі новых метадаў лячэння скурных хвароб. Актыўна выступаў супраць прыхільнікаў гумаральнай паталогіі.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брно
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Дэрматолагі Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе