wd wp Пошук:

Фердынанд Цыркель

Фердынанд Цыркель

Фердынанд Цыркель (ням.: Ferdinand Zirkel; 20 мая 1838, Бон — 11 чэрвеня 1912, там жа) — нямецкі геолаг і петрограф.

Біяграфія

Фердынанд Цыркель
Скончыў [Бонскі ўніверсітэт](/Бонскі_ўніверсітэт "Бонскі ўніверсітэт") (доктар філасофіі, 1861). З 1863 [прафесар](/Прафесар "Прафесар") Львоўскага ўніверсітэта, у 1870—1909 прафесар мінералогіі ў Лейпцыгу. Вывучаў [магматычныя горныя пароды](/Магматычныя_горныя_пароды "Магматычныя горныя пароды") ў [Ісландыі](/Ісландыя "Ісландыя"), [Шатландыі](/Шатландыя "Шатландыя"), [Італіі](/Італія "Італія"), [Францыі](/Францыя "Францыя"), Паўночнай Амерыцы, Індыі, на Цэйлоне. Першым ужыў крышталяаптычны метад для мікраскапічнага вывучэння горных парод і іх дыягностыкі. Цыркель — аўтар падручніка па [петраграфіі](/Петраграфія "Петраграфія") (1893-94), які вытрымаў некалькі выданняў і садзейнічаў далейшаму развіццю петраграфіі.

Творы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Геолагі Германіі
Катэгорыя·Рэктары Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта імя Хрысціяна Альбрэхта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Мінералогі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Боне
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Геолагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Воластана
Катэгорыя·Памерлі ў Боне
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня