wd wp Пошук:

Феліцыян Курнатоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курнатоўскі. Феліцыян Вацлаў Геранім Уладзіслаў Курнатоўскі (19 лістапада 1859, Ізабелін — 1 лютага 1933, Ізабелін) — евангельскі святар.

Біяграфія

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Быў сынам Багуслава Іахіма (1823—1890) і яго 3-й жонкі Эльжбеты Юзэфы (1841—1902) з Курнатоўскіх, дачкі Вацлава (1804—1867) і Тэклі з Доўнараў (1801—1876).

Нарадзіўся 19.11.1859 у Ізабеліне. Феліцыян быў праўнукам 2-х евангелічна-рэфармацкіх пастараў Літоўскага Адзінства: суперінтэндэнта ксяндза Рафала Доўнара і ксяндза Уладзіслава Курнатоўскага. У 1870—1879 гг. за кошт сям’і вучыўся ў Слуцкай гімназіі. З 1879 па 1890 г. вывучаў багаслоўе ў Дэрпцкім універсітэце. У 1890 г. атрымаў пасаду пастара і быў накіраваны настаўнікам рэлігіі ў Слуцкую гімназію. З 1891 г. працаваў у Слуцку. Пасля смерці ксяндза Станіслава Ястржэмбскага ў 1894 г., акрамя абавязкаў настаўніка выконваў абавязкі пастара ў Слуцку і Копысі.

У час Першай Сусветнай вайны знаходзіўся ў Дэрпце, пазней з жонкай і дачкой Ядвігай вярнуўся ў Слуцк. Не стаў эвакуіравацца ў Вільню разам з іншымі духоўнымі асобамі.

У 1918 г., на першым паваенным Сінодзе, быў абраны адміністратарам 3-х прыходаў — у Ізабеліне, Расне і Непакойчыцах. Феліцыян Курнатоўскі быў апошнім евангелічна-рэфармацкім пастарам у Слуцку.

У 1925 г. у гонар 35-гадовай службы Віленскі Сінод прызначыў яго сеньёрам Віленскага Адзінства.

Магілы Феліцыяна Курнатоўскага і яго жонкі на двары касцёла ў Ізабеліне

Памёр 1 лютага 1933 у Ізабеліне ад раку страўніка і быў пахаваны на прыкасцёльных могілках побач з 1-й жонкай.

Узнагароды

Меў узнагароды: сярэбраны медаль у памяць цара Аляксандра III (26.02.1896), крыж духавенства (01.04.1901) і памятны медаль «300 гадоў Дому Раманавых» (1913).

Сям’я

Яго 1-я жонкай была Аўгуста Катажына Вішнякоўская (16.09.1854-21.11.1926). Дзеці:

Праз паўгады пасля смерці Аўгусты ажаніўся ў другі раз з Вандай Элеанорай Аляксандраўнай Кавельмахер (06.11.1857 — пасля 1939), арганісткай у Ізабеліне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Курнатоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэфармацкія святары
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Курнатоўскіх
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе