Фелікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Чашнік вялікі літоўскі з 1643, стольнік вялікі літоўскі з 1645, вялікі падкаморы літоўскі ў 1646—1698 (займаў пасаду 52 гады — адзін з найдаўжэйшых тэрмінаў у Вялікім Княстве Літоўскім), староста браслаўскі, ракіборскі, даўгялішскі, дзісенскі і курылаўскі.
Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Гераніма Дамініка, Баніфацыя Тэафіла, Міхала Казіміра і Казіміра. Тройчы быў жанаты. Першы раз ажаніўся ў 1651 з Ганнай Канстанцыяй з Завішаў, але яна памерла на наступны год. Другой жонкай у 1653 стала Альжбета Шмелінг, якая таксама хутка памерла ў 1655. Трэці шлюб узяў з Ганнай Янай Зіберг (Зіберг цу Вішлінг), яна памерла ў 1692. Дзяцей не пакінуў.
Павел Пац (каля 1530 — 1595) | Раіна Валовіч (? — каля 1583) | Вацлаў Шэмет (? — 1599) | Гальшка Хадкевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр Пац (? — 1642) | Гальшка Шэмет (?-1652) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фелікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
(шлюб у 1651) Ганна Канстанцыя Завіша (? — 1652) | (шлюб у 1653) Альжбета Шмелінг (? — 1655) | Ганна Яна Зіберг (? — 1692) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||