wd wp Пошук:

Фелікс Санчэс Бас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санчэс.

Фелікс Санчэс Бас (ісп. Félix Sánchez Bas, нар. 13 снежня 1975 г., Барселона, Іспанія) — іспанскі футбольны трэнер. Галоўны трэнер зборнай Катара.

Пачаў сваю трэнерскую кар’еру ў 20 гадоў у акадэміі «Барселоны». Дзесяць гадоў Санчэс працаваў з юнацкімі камандамі каталонцаў, пасля чаго ён пераехаў развіваць футбол у Катар. Там ён працаваў у Акадэміі Эспайр. З 2013 па 2017 год іспанец узначальваў юнацкія зборныя Катара. У 2014 годзе Санчэс прывёў мясцовых футбалістаў да перамогі ў чэмпіянаце Азіі па футболе сярод гульцоў да 19 гадоў.

У 2017 годзе Фелікс Санчэс Бас узначаліў маладзёжную каманду краіны, аднак у ліпені ён змяніў уругвайца Хорхэ Фасаты на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Катара. Вывесці катарцаў на чэмпіянат свету ў Расіі іспанскаму спецыялісту не атрымалася, аднак ужо у 2019 годзе яму ўдалося атрымаць перамогу на Кубку Азіі. Гэты трафей стаў першым у гісторыі зборнай Катара.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе