wd wp Пошук:

Фелікс Піліпавіч Купцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купцэвіч. Фелікс Піліпавіч Купцэвіч (псеўданім: Алесь Валожка; Алесь Валошка; 21 кастрычніка 1900, Гродна — 31 сакавіка 1938, Мінусінск, ГУЛАГ) — беларускі крытык, празаік, паэт, перакладчык.

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Калузе і Петраградзе. У 1918 годзе вярнуўся ў Гродна. У 1920 годзе разам з Чырвонай Арміяй пакінуў Гродна. З 1924 года працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 годзе сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калінінскага акругкама КП(б)Б (цэнтр — Клімавічы).

Друкавацца пачаў у 1920 годзе. У 1926 годзе публікаваў апавяданні ў часопісе «Маладняк Калініншчыны». Даследаваў творчасць Ц. Гартнага, А. Дудара, М. Зарэцкага, К. Чорнага. У 1926 годзе накіраваны на работу ў Латвію. Пасля вяртання ў 1927 годзе намеснік рэдактара газеты «Звязда».

З 1929 года вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвінавачанні ў беларускім нацыянал-дэмакратызме ў 1930 годзе выключаны з інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на заводзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ў Мінусінскі лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Справа «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Расстраляныя ў РСФСР
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы БССР
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Памерлі ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Справа «Беларускай народнай грамады»
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі