wd wp Пошук:

Фелікс Канечны

Фелікс Караль Канечны (польск.: Feliks Karol Koneczny; нар. 1 лістапада 1862, Кракаў — 10 лютага 1949) — польскі гісторык, публіцыст. Доктар габілітаваны (1920).

Біяграфія

Вучыўся ў 1883—1888 гадах у Кракаўскім універсітэце. З 1891 года ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 года супрацоўнік Ягелонскай бібліятэкі. З 1919 года ў Віленскім універсітэце, намеснік прафесара, прафесар надзвычайны (1920), прафесар звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы. У 1929 годзе выступіў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 годзе выкладаў у Кракаўскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў гісторыю Тэўтонскага ордэна, адносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, гісторыю Сілезіі. Аўтар навукова-папулярных прац па гісторыі, падручнікаў. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва славянскіх народаў і польска-расійскай згоды, у 1905—1914 гадах рэдагаваў у Кракаве часопіс панславісцкага кірунку «Świat słowiański» («Славянскі свет»). Пазней набыў вядомасць рэлігійна-містычнымі працамі, у якіх развіваў месіянскія погляды на ролю Польшчы ў гісторыі і ўклад палякаў у сусветную культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскія Логас і Этас» («Polskіe Logos і Ethos», т. 1—2, 1921). Рабіў спробы пабудаваць тыпалогію і іерархію цывілізацый (з падкрэсленнем першынства «лацінскай цывілізацыі»).

Творы

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 Feliks Karol Koneczny // e-teatr.pl — 2004.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных