wd wp Пошук:

Фатхі Тэрбіль

Фатхі Тэрбіль (араб. فتحي تربل‎‎) — лівійскі юрыст і праваабаронца. Шырокую вядомасць атрымаў у 2011 годзе, калі яго арышт выклікаў масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй Лівіі, якія ў выніку прывялі да грамадзянскай вайны.

Біяграфія

Тэрбіль выступаў прадстаўніком сваякоў загінулых у 1996 годзе зняволеных турмы Абу-Салім. Тады падчас турэмнага бунту загінулі звыш за тысячы чалавек. У лютым 2011 года ў Бенгазі ўлады арыштавалі праваабаронцу. 15 лютага на вуліцы горада выйшла каля дзвюх соцень чалавек, якія патрабавалі вызваленне Тэрбіля і адстаўкі лідара краіны Муамара Кадафі, які кіраваў Лівіяй з 1969 года[1]. Неўзабаве дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй[2].

Крыху пазней Тэрбіля вызвалілі, але беспарадкі не толькі не скончыліся, але і перараслі ў грамадзянскую вайну.

30 мая ён быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Людовіка—Трае, якая штогод прысуджаецца юрыстам, што займаліся пытаннямі правоў чалавека[3]. Паўстанцкі Пераходны нацыянальны савет Лівіі прызначыў яго міністрам па справах моладзі і спорту[4].

Зноскі

  1. Libya protests: Second city Benghazi hit by violence (нявызн.), BBC News (16 February 2011).
  2. Live Blog - Libya (нявызн.), Al Jazeera (17 February 2011).
  3. The Ludovic-Trarieux International Human Rights Prize (нявызн.).
  4. National Transitional Council (нявызн.) (недаступная спасылка). Benghazi: National Transitional Council (2011). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 201625 August 2011. Праверана 24 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Адвакаты Лівіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Праваабаронцы Лівіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных