wd wp Пошук:

Фараніды

Фарані́ды (Phoronida) — тып шчупальцавых жывёл.

Апісанне

Адрозніваюць каля 20 сучасных відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазваночныя жывёлы.

Даўжыня ад 0,6 да 45 см. Цела знаходзіцца ў трубачках з арганічнага рэчыва. 3 трубачкі высоўваецца пярэдні канец цела са складаным, падвойным, спіралепадобным шчупальцавым апаратам, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывяносная, нервовая сістэмы і выдзяляльныя органы. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.

Зноскі

  1. 1 2 Тып Фараніды у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тыпы жывёл
Катэгорыя·Першаснаротыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара