wd wp Пошук:

Фані Бланкерс-Кун

Франсіна Элсье «Фані» Бланкерс-Кун (нідэрл.: Francina Elsje (Fanny) Blankers-Koen; 26 красавіка 1918 вёска Лагэ-Вюрсэ, правінцыя Утрэхт, Нідэрланды — 25 студзеня 2004, Хофдарп, Паўночная Галандыя, Нідэрланды) — нідэрландская легенда сусветнай лёгкай атлетыкі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года і пяціразовая чэмпіёнка Еўропы.

Бланкерс-Кун унікальная тым, што паспяхова выступала практычна ва ўсіх відах сучаснай ёй лёгкай атлетыкі — за кар’еру яна ўсталявала (па звестках МАК) 16 сусветных рэкордаў у васьмі розных дысцыплінах: бег на 100 ярдаў, 100 метраў, 200 метраў, 80 метраў з бар’ерамі, эстафета 4 × 110 ярдаў, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню і пяцібор’е.

Чэмпіёнкай Нідэрландаў у 1937—1955 гадах Бланкерс-Кун была ў агульнай складанасці 58 разоў практычна ва ўсіх дысцыплінах, уключаючы штурханне ядра, трайны скачок і г. д.

Муж Фані Ян Бланкерс (нідэрл.: Jan Blankers, 1904—1977) таксама займаўся лёгкай атлетыкай і выступаў за Нідэрланды ў трайным скачку на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128723319 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Fanny Blankers-Koen // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Галандыі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
Катэгорыя·Скакуны ў вышыню Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Утрэхт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Скакуны ў даўжыню Нідэрландаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Бегуны на кароткія дыстанцыі Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Нідэрландаў