wd wp Пошук:

Фантан Баркача

Фантан Баркача ў Рыме

Фантан Баркача (італ.: Fontana della Barcaccia) — фантан у стылі барока на плошчы Іспаніі ў Рыме каля Іспанскай лесвіцы.

Фантан быў пабудаваны ў 1627(1628) — 1629 гг. па праекце П’етра Берніні, бацькі Джавані Ларэнца Берніні па заказе Папы Урбана VIII. Назва «Баркача» (баркас) фантан атрымаў дзякуючы сваёй форме паўзатопленай лодкі і ўстаноўлены ў памяць пра паводку, якая здарылася ў 1598 г., калі на затопленай плошчы села на мелізну лодка.

Фантан забяспечваецца вадой з антычнага акведука Аква Вірга.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Фантаны Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока