Фане́ра — ліставы драўляны слаісты матэрыял, атрыманы склейваннем трох і болей слаёў шпоны з узаемна перпендыкулярным напрамкам валокнаў драўніны ў сумежных лістах.
Фанеру вырабляюць з бярозы, вольхі, буку, елкі, хвоі, ясеню і інш. Склейванне выконваюць сінтэтычнымі (фенолфармальдэгіднымі, карбаміднымі і інш.) і прыроднымі (альбумінавымі, казеінавымі і інш.) клеямі.
Фанеры ўласцівы вялікая механічная трываласць, адносна невялікая шчыльнасць, значная меншая ў параўнанні з драўнінай анізатропнасць, магчымасць вытворчасці лістоў вялікай плошчы і памераў.
Выдзяляюцца паводле ўласцівасцей:
і інш.
Фанера выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, вытворчасці мэблі, авія- і суднабудаўніцтве, радыёэлектроніцы, вытворчасці тары і інш.
Черкасов И. К. Фанера Архівавана 16 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фанера